Экономика
Ягор Марціновіч, «Наша Ніва»

Сярэдні заробак у Беларусі складае 599 долараў, у Мінску – 777

Паводле падлікаў Белстата, сярэдні заробак у Беларусі па стане на кастрычнік склаў 5 477 600 рублёў. Гэта $ 599 у эквіваленце.

За месяц ён вырас на 100 тысяч рублёў, аднак праз плаўную дэвальвацыю нацыянальнай валюты прырост заробку ў далярах склаў толькі $ 4.

Гэта «брудны» заробак, да сплаты падаткаў. На рукі ж сярэдні беларус атрымлівае $ 521.

Заробак у сталіцы значна вышэйшы. У кастрычніку, паводле Белстата, ён дасягнуў $ 777, аднак $ 100 даводзіцца вяртаць дзяржаве ў якасці падаткаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)